Школа пад кіраўніцтвам Вікторыі Міхно
У Школе традыцыйнага мастацтва адбылася вечарына, прысвечаная заканчэнню першага курсу "Традыцыйны беларускі танец" і выпускнікам вакальнага і рамесніцкага курсаў.
|
|
Мікалай Аляксеевіч Козенка
Сёння Мікалай Аляксеевіч Козенка з’яўляецца безумоўным лідарам у той частцы даследавання беларускай народнай танцавальнай культуры, якая тычыцца аўтэнтычнага танца. Мы ганарымся тым, што вядучы этнахарэограф Беларусі рыхтуе студэнтаў гытай школы да фальклорнай практыкі ў ЗША і вельмі ўдзячны яму за клопат, дапамогу, навуку.
Мікалай Аляксеевіч Козенка – збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог-наватар, вядомы дзеяч культуры, арганізатар фальклорнага фестывалю «Берагіня».
Ён аўтар больш за 100 публікацый. Сярод іх манаграфія «Лексіка беларускага народна-сцэнічнага танца. Ч. І. Паставы рук» (1993), зборнікі «Танцавальная музыка Беларусі» (15 выпускаў), «Беларускія народныя танцавальныя песні» (4 выпускі), шматлікія брашуры і артыкулы ў навуковых, навукова-папулярных і даведачных выданнях Беларусі і Расіі, вучэбныя праграмы і метадычныя дапаможнікі. Мікалай Аляксеевіч – аўтар і сааўтар каля 30 відэафільмаў, кінастужкі «У Святыя вечары на Каляды» (Беларусьфільм, 1996), тэлецыкла «Чачэрскі альбом» (1995–96) і інш. У 2011 г. выйшла яго кніга «Беларускі народны танец: традыцыі і сучаснасць (Магілёўшчына)».
Фальклорны архіў Мікалая Козенкі налічвае каля паўтары тысячы адзінак відэазапісаў беларускіх аўтэнтычных танцаў і больш за 20 тысяч адзінак аўдыазапісаў, якія даюць уяўленне аб традыцыі аўтэнтычнай беларускай харэаграфіі ва ўсіх шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі.
У свой час Р. Р. Шырма сказаў фразу, якая стала афарызмам: «Запяе школа – запяе народ». Мікалай Козенка марыць пра тое ж у больш блізкай яму сферы танца. І не проста марыць, але актыўна працуе. З 1990 г. у якасці мастацкага кіраўніка ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні дванаццаці фальклорных фестываляў – ад рэгіянальных да міжнародных. У палове з іх ён аўтар ідэі, распрацоўшчык канцэпцыі, галоўны рэжысёр-пастаноўшчык, харэограф. Аўтарскія фестывалі «Берагіня» – гэта заўсёды больш, чым звычайныя фестывалі, гэта падзеі. Іх канцэптуальную аснову складаюць пяць ўзаемазвязаных прынцыпаў – выяўленне, аднаўленне, пераемнасць, распаўсюджанне і папулярызацыя асноўных відаў традыцыйнай мастацкай культуры, перш за ўсё танцавальнай. Да кожнага з чатырох апошніх сваіх фестываляў Мікалай Козенка падрыхтаваў кнігі, якія сціпла назваў «Даведнікамі». Гэтыя кнігі – люстэрка маштабаў творчай працы Мікалая Аляксеевіча, каштоўны матэрыял для вывучэння гісторыі фальклорнага фестывальнага руху ў падзеях і асобах.

Школы Козенкі
Самая важная праблема для Мікалая Аляксеевіча Козенкі – стварэнне ўмоў для пераемнасці аўтэнтычных танцаў Беларусі дзецьмі. Ён стварыў некалькі цэнтраў, у якіх натуральнае засваенне дзецьмі традыцыйнага мастацтва стала нормай. Гэта перш за ўсё цэнтры ў Чачэрскім раёнё Гомельскай вобласці (вв. Бабічы, Нісімкавічы, Меркулавічы, Беляеўка, Палессе і інш.). Якіх вышынь дасягаюць дзеці звычайнай беларускай вясковай школы, яскрава і ўражальна дэманструе створаны А. М. Козенкам дзіцячы фальклорны калектыў «Берагіня». Практыкай пераемнасці традыцый народнага мастацтва займаецца не толькі М.А. Козенка, аднак менавіта яму ўдалося надаць гэтаму руху маштабны і сістэмны характар.
Вынікі дзейнасці Мікалая Аляксеевіча ў галіне выхавання дзяцей і моладзі сродкамі аўтэнтычнага мастацтва вельмі ўражальныя. Сёння ў яе сферы рознаўзроўневыя навучальныя ўстановы, Палацы і Дамы культуры, незлічоныя сцэнічныя і канцэртныя пляцоўкі, вясковыя вуліцы і танцполы гарадскіх клубаў.
Заняткі праходзяць раз на тыдзень і разлічаны як на тых, хто ўпершыню вырашыў паспрабаваць сябе ў галіне народнага танца, так і тых, хто ўжо знаёмы з беларускай танцавальнай культурай. Знакамітыя «Кракавяк», «Лявоніха», «Падэспань», «Абэрак» і іншыя народныя танцы складаюць рэпертуар студыі. Мікола Козенка звяртае ўвагу навучэнцаў не толькі на пэўныя тэхнічныя моманты танцавальных рухаў, але і на псіхалагічны настрой, з якім яны выконваюцца.
Навучанне народнаму танцу адбываецца пад жывое музычнае суправаджэнне, дзякуючы баяністу Уладзіміру Ягоравічу ..., акардыяністу Аляксею Крукоўскаму, скрыпачцы Вераніке ..., дудару Аляксею.
У школах Козенкі пануе атмасфера добразычлівасці і весялосці, а заняткі чымсьці нагадваюць традыцыйныя беларускія вячоркі, дзе моладзь збіралася для забаваў і танцаў, а старэйшае пакаленне пагаманіць ды пацешыць вока ўдалымі танцорамі.