Аўтар ідэі і канцэпцыі, навуковы і мастацкі кіраўнік праекта Мікола Козенка
|
|
"Фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня" - выдатная падзея беларускай, і верагодна, агульнаеўрапейскай культуры на мяжы двух тысячагоддзяў. Яна ўзнікла на аснове пакуль яшчэ нерастрачанай, жывой традыцыі народнай творчасці, харэаграфічнай і спеўнай культуры беларусаў... Сёння, калі адбываецца на нашых вачах жахлівае спрашчэнне масавай культуры, асабліва харэаграфіі і песні, калі натоўп маладых, не вельмі маладых і нават пажылых людзей вяртаецца да першабытнага прымітыву(нават ніжэй за першабытныя танцы, так як тады яны былі знакавымі, адлюстроўвалі эмпірычны і міфалагічны сэнс), адраджэнне аўтэнтычнага фальклору пакідае надзею на прыход новай эры мастацкай кул'туры, прызначэнне якой адухаўленне грамадскага і прыватнага жыцця чалавека на зямлі."
Уладзімір Конан прафесар, доктар філасофіі.
Уладзімір Конан прафесар, доктар філасофіі.
"Калі сённяшнія школьнікі далей панясуць годную эстафету народных традыцыяў Беларускага Этнасу, будуць распавядаць пра іх сваім дзецям ды ўнукам, то будзе і надалей жыць Беларусь, непадуладная віхурам ды неспадзеўкам часу."
Уладзімір Гілеп, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі Фонд Культуры"
Уладзімір Гілеп, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі Фонд Культуры"
"Узнікшы на аснове жывой аўтэнтычнай культуры беларусаў, фестываль з'яўляецца ўзорам падыходу да захавання і далейшага развіцця нацыянал'нага мастацтва, дае спасцігнуць глыбіню жыццёвай філасофіі, этыкі, маралі. Фестываль мае статус Рэспубліканскі, дзякуючы падтрымцы ЮНЕСКА, стаў сапраўдным мастацкім форумам."
Ірына Даўгала, начальнік Галоўнага упраўлення па ІРКСМ Гомельскага аблвыканкама.
Ірына Даўгала, начальнік Галоўнага упраўлення па ІРКСМ Гомельскага аблвыканкама.
Фестываль - гэта ў першую чаргу людзі , якія за так, нягледзячы ні на якія абставіны, аддаюць сябе творчасці,
нясуць у народ матчыну песню, танец, музыку, добрае слова. І гэтым людзям трэба сказаць дзякуй, нізкі паклон і самыя шчырыя пажаданні ўсім Вам вялікія і сапраўдныя творцы!
Святлана Беразоўская
Акцябрскі райвыканкам
Кожны народ на планеце ўносіць у сусветную мастацкую скарбніцы свае каштоўнасці, пазначаныя ўласнай нацыянальнай адметнасцю, неўпаўторнай прыгажосцю, самабытнасцю. Усе вялікія творцы ў галіне духоўнай культуры безліч разоў на працуагу стагодззяў сцвярджалі : мастацтва было, есць і павінна быць перш за ўсе нацыянальным. Гыта абсалютная неабходная ўмова для яго існавання і развіцця.
Народнае мастацтва Беларусі ва ўсей сваёй разнастайнасці і прыгажосці, у сваіх незлічоных багаццях даўно прызнана і высока ацэнена светам, яго ўсюды сустракаюць з жывою цікавасцю, нават з захапленнем, і вядома ж , з удзячасцю за радасць далучэння да чароўнага хараства. Але не толькі тым , хто яго упершыню адкрывае, а і нам самім, жыхарам Беларусі, яго творцам і носбітам, яно прыносіць столькі ўцехі і радасці, яно так патрэбна нам у жуцці, так дапамагае акрыліцца
душою, пачуцца людзьмі, каб яшчэ больш актыўна і лепш сцвярджаць сваю чалавечую годнасць.
Вось чаму і фестываль беларусскай народнай творчасці Берагіня , які становіцца традыцыйнаым, заслугоўвае самага добрага слова, маральнага і матэрыяльнага падмацавання- як дзяржавы, так і грамадскаці.
Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі , прафесар