Некрашынка
“Некрашынка” – дыпламант I фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (1999 г.), IV Рэспубліканскага фестывалю народнага танца г. Чачэрск (2000 г.), рэгіянальнага свята “Палескі трохкутнік” г. Глуск (2000 г.), лаўрэаты I ступені II фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2001 г.), дыпламант I ступені агляду – конкурсу сельскага самадзейнасці г. Калінкавічы (2003 г.), у 2003 годзе калектыў з’яўляўся ўдзельнікам фальклорнага летніка (на базе піянерскага лагера “Зубраня”), які адбыўся ў рамках Рэспубліканскага праекта
“Танцавальны фальклор і дзеці”. “Некрашынка” – пераможца абласнога фестывалю фальклорных калектываў г. Ельск (2004 г.), з’яўляецца пераможцам III абласнога і V раённага конкурсаў танцавальных пар – выканаўцаў народна побытавых танцаў г. Гомель, г.п. Акцябрскі (2005 г.). Ансамбль “Некрашынка” – актыўны ўдзельнік раённых, абласных і Рэспубліканскіх мерапрыемстваў і аглядаў –конкурсаў.

У 2009 годзе па міжнародным культурным абмене ўдзельнікі ансамбля выступалі з канцэртнымі праграмамі ў гарадах Германіі. За актыўны ўдзел у розных фестывалях і конкурсах ансамбль “Некрашынка” ўзнагароджаны шматлікімі дыпломамі і падарункамі.
Мясцовая адметнасць адчуваецца і ў касцюмах удзельнікаў, якія выраблены па ўзорах старадаўні строяў. Рэпертуар адлюстроўвае
розныя мастацкія праявы мясцовасці: танцы – “Кракавяк”, “Месяц”,“Полька – шыргалка”, “Лявоніха”;песні абрадавыя (вяснавыя, траецкія, купальскія, вясельныя, жніўныя) і пазаабрадавыя. |
Біяграфічная рэцэнзія:
Дзіцячы фальклорны калектыў “Некрашынка” створаны ў 1998 г. падчас падрыхтоўкі да I фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Яго мастацкі кіраўнік : Валянціна Цярэнцьеўна Кульбіцкая. У 2005 годзе яму нададзена найменне “узорны”. Зараз у ім 14 чалавек. Калектыў праводзіць вялікую працу па аднаўленню мясцовых народных свят, і абрадаў, песень, танцаў. Вялікую дапамогу ў гэтым аказваюць носьбіты мясцовых традыцы Настасся Юрчак, (1932 г.н.), Марыя Ягур (1928 г.н.), Кацярына Быхавец (1936 г.н.). Удзельнікі гурта імкнуцца захаваць мясцовыстыль у перанятых песнях і танцах. |