Жывіца
У 1987 годзе Вольга Мелюх пачала кіраваць Домам культуры і аднаўляць у весцы нацыянальную спадчыну. Так з`явілася аматарскае аб`яднанне “Жывіца”, якое ў 1992 годзе атрымала званне “народнага калектыву”.Сама Вольга Федараўна тады ж стала прадстаўлять раён у Рэспубліканскай асацыяцыі фалькларыстаў. Усей Беларусі дэманстравалі сваё народнае мастацтва волянскія самадзейнікі – і касцюмы з багатай вышыўкай, абрады і песні. Многія ж нашы жанчыны ў Вульку 1 выходзілі замуж, са сваіх родных весак прыносілі песні і танцы. І ўсё ж ніхто на Беларусі, акрамя нашых салістаў, не спявае “Смутны вечар,ціхі ранак”- задушэўную песню дзяўчыны, якая заклікае каханага.Так праз фальклор спасцігаем і гісторыю нашай Радзімы… Са строю волянскага, з традыцый і звычаяў кожнай малой і вялікай вёскі складаецца шматграннае і разнастайнае хараство – падмурак нацыянальнай культуы Беларусі.
Прыярытэтным накірункам дзейнасці аматарскага аб`яднання “Жывіца” з`яўляецца адраджэнне каштоўнасцей народнага мастацтва, народных раместваў, далучэнне дзяцей і моладзі да самадзейнай мастацкай творчасці. Аб`яднанне складае тры секцыі.Адна з іх – секцыя аматараў фальклору, якая займаецца пошукамі старажытных песень. Другая секцыя – абрадавай дейнасці, на якой ідзе вывучэнне і адраджэнне мясцовых абрадаў, звычаяў, казак,прымак,прыпевак. Трэццяя – секцыя народнай творчасці,ю у якой займаюцца ткацтвам, вышыўкай, вязаннем, а таксама адраджэнне народнага Волянскага касцюма, у якіх выступаюць і па сенняшні дзень.