Сёння «Неруш» — эталон, сімвал або, як кажуць, брэнд беларускай аўтэнтычнай песні
Фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Неруш” створаны ў 1980 годзе пры БДУ. Напачатку складаўся са студэнтаў і супрацоўнікаў розных факультэтаў універсітэта, затым да калектыву далучыліся таленавітыя самадзейныя артысты другіх універсітэтаў і інстытутаў. За час існавання ансамбля больш як 200 чалавек далучыліся да аутэнтычнай песні, выказалі сваю любоў да роднага слова.
Сёння ў ансамблі 45 выканаўцаў!
У 1985 годзе была прадстаўлена першая фальклорная праграма «Калядныя гульні». За арыгінальную і цікавую пастаноўку ансамблю было прысуждана званне «Народны аматарскі калектыў». Нерушанцы атрымалі званне з рук самога Г.І.Цітовіча, які быў старшынёй камісіі. Бласлаўленне Генадзя Іванавіча калектыў з гонарам апраўдаў! У 1985 годзе “Неруш” упершыню выправіўся за мяжу – на Міжнародны фестываль маладзёжных фальклорных калектываў у Балгарыю. Дамоў “Неруш” вярнуўся з залатым медалём! З таго часу і пачалося трыумфальнае шэсце “Неруша” па Беларусі, СССР і па ўсім свеце...

Неруш” узнагароджаны мноствам прызоў і прэмій
За гады сваёй творчай работы ансамбль “Неруш” пабываў на шматлікіх прэстыжных фальклорных форумах!
1985 год – Румынія.
1988 год – Удзельнік Міжнароднага фальклорнага фестывалю “Балтыка-88" - Латвія (г. Рыга).
1989 год – Удзельнік Міжнароднага фальклорнага фестывалю - Германія (г. Штутгард).
1990 год – Удзельнік Міжнароднага фестывалю фальклору - Украіна (г. Кіеў).
1990 год – Пераможца Першага і Другога фестываляў фальклору Савецкага Саюза!
1991 год – Удзельнік Міжнародных фальклорных фестываляў - Польшча і Аўстрыя.
1993 і 1995 – Германія.

У 1995 годзе да свайго юбілею ансамбль падрыхтаваў праграму папулярнай духоўнай музыкі. “Неруш” быў першым з фальклорных калектываў, які стварыў праграму з беларускіх кантаў. У 1996 годзе “Неруш” выявіў новыя здольнасці – ажыццявіў пастаноўку народнай драмы “Цар Максіміліян” у жанры фольк-мюзікла. На сцэне акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы народная драма “Цар
Максіміліян” ігралася два разы з вялікім поспехам!
1995 год – Аўстрыя (г. Зальцбург), Егіпет (г. Ізмаіл).
1996 год – Удзельнік Міжнароднага фальклорнага фестывалю - Германія (г. Цюбінген).
Асобна трэба сказаць пра стасункі з краінай, да якой у “Неруша” – асаблівае замілаванне... З 1992 года калектыў пачаў адкрываць сябе ў Нарвегіі , з 1992-га па 2012 гады “Неруш” пабываў у гэтай краіне 20 разоў! У 1994 годзе “Неруш” стаў лаурэатам у конкурснай праграме фальклорнага фестываля ў г.Фьёрдэ.
1998 год асаблівы год жыцці “Неруша”: паездка ў ЗША (Паўночная Караліна, г. Вайнесвілле) на Міжнародны фестываль USA Folkmoot, паездкі ў Данію, Польшчу, на Дні беларускай культуры ў Краснадарскі край Расійскай Федэрацыі, а таксама ў Італію (г. Віка-Экуэнса).
У 1998 годзе ансамбль “Неруш” быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва “За духоўнае адраджэнне” ў намінацыі “За ўклад і развіццё міжнародных культурных сувязей Рэспублікі Беларусь”.
Калектыў працягвае з поспехам выступаць на еўрапейскіх і сусветных фальклорных фестывалях, што сведчыць пра еўрапейскі і, нават, міжнародны ўзровень прафесіяналізму і майстэрства ансамбля.
1997 год – Тайвань.
1998 год – Сірыя.
2000 год – Францыя (г. Ліён).
У 2000 годзе на карце гастрольных паездак “Неруша” з’яўляецца Малдова. Гэты ж год быў пазначаны паездкай і ў Токіа (Японія) на ІІ Сусветную фалькларыяду. Вось што пісала “Народная газета”:“Сёлета, у юбілейны для сябе год, “Неруш” браў удзел у Сусветнай фалькларыядзе, што праходзіла ў Японіі. Прэтэндэнтаў на паездку і ўдзел у самым прадстаўнічым фальклорным форуме было шмат, але Міністэрства культуры спыніла свой выбар на універсітэцкім ансамблі... І “Неруш” не падвёў, выступіў у Токіа бліскуча. Дастаткова ўзгадаць толькі пра тое, што фінал заключнага канцэрта прагучаў у выкананні якраз “Неруша”.
У 2000 годзе з салістаў фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш” з'явіўся новы праэкт – фольк-медыя гурт “Неруш”, які выконваў народныя песні ў сучаснай музычнай апрацоўцы. 18 лiпеня 2001 года В. Ф. Гладкая, мастацкі кіраўнік ансамбля, атрымала ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Беларусі”.
У 2003 годзе фольк-медыя гурт “Неруш” прымаў удзел у заключным канцэрце “Славянскага базара” у Віцебску і ў Рэспубліканскіх Дажынках у Слуцку.
2005, 2007, 2008 гады – Польшча (г. Беласток);
2006 год – Кіпр (г. Ларнака);
2007 год – Малдова (гг. Кішынёў і Тыраспаль);
У 2007 годзе для фольк-медыя гурта “Неруш” была напісана песня “Вяргіня” (паэт Алесь Камоцкі, кампазітар Сяргей Талкуноў), з якой ёр прыняў удзел у Еўрабачанні. А летам 2008 года на гэтую песню быў зняты кліп, які потым трансліраваўся па беларускіх тэлэвізійных каналах.2008 год – Літва (г. Шальчынінкай);
2008 год – Турцыя (г. Анкара);
2008 год – фестываль беларускай песні ў Расіі (г. Томск);
2009 год – Міжнародны фальклорны фестываль у г. Ле Пьюі - Францыя.
2010 год – Сербія (г. Ніш) – Міжнародны студэнцкі фестываль фальклору.
2012 год – Нарвегія (Осла, Модум, Драммэн, Мёльдэ, Ліернэ, Нордлі).

Ансамбль носіць кароткую але прыгожую і загадкавую назву – “неруш”. Неруш – гэта штосьці першазданнае, некранутае. У чым жа гэтая некранутасць? “У рэпертуары. У той час, калі мы пачыналі, мастацкія калектывы накшталт нашага звычайна спявалі апрацаваныя народныя песні. Нам жа хацелася вынесці на сцэну песні і танцы яшчэ не кранутыя ніякай апрацоўкай. Каб яны глядзеліся і спяваліся так, як гэта робіцца ў пэўнай мясцовасці. З тым самым каларытам, калі гэта танец, і з тым жа дыялектам, як чуецца ў песні”, - адказала на гэтае пытанне Валянціна Фёдараўна Гладкая.
Аснова рэпертуару ансамбля “Неруш” – традыцыйныя народныя песні і танцы, запісаныя ў фальклорных экспедыцыях у розных рэгіёнах Беларусі. Асноўны інструментарый аркестровай групы складаюць скрыпка, баян, гармонік, цымбалы, кантрабас, жалейка, дуда, колавая ліра і іншыя аутэнтычныя інструменты. Яны вельмі выразныя, меладычныя, пявучыя і па эмацыянальна-псіхалагічнаму ўздзеянню набліжаюцца да чалавечага голасу.
Данесці песню да слухача дапамагаюць касцюмы. “Неруш” быў першым калектывам, у якім індывідуальнасць кожнага ўдзельніка была падкрэслена асобным арыгінальным касцюмам, які прадстаўляе канкрэтны этнічны рэгіён. Большасць строяў зроблена ўручную лепшымі майстрамі рэспублікі. Сярод іх – народная мастачка Мядзвецкая Наталля Антонаўна.
Кожны год “Неруш” прадстаўляе новую праграму, узнаўляе абрады і презентуе глядачам:
“Беларускае вяселле”,
“Калядныя гульні”,
“Жніво”,
“Жаніцьба Цярэшкі”,
Народная драма “Цар Максіміліян”,
“Вялікодны абрад”,
“Пахаванне стралы”,
“Веснавыя карагоды”,
“Ваджэнне куста”,
“Цяганне калоды” (масленічны абрад),
“Базар бальшой”,
"Неруш жыцця чалавечага"
"Вяселле ў Стараселлі"...
Навуковае кансультаванне творчых парываў ансамбля ажыццяўлялі вядомыя спецыялісты фальклору В. Д. Ліцьвінка і У. І. Раговіч. Кожная праграма – гэта своеасаблiвыя iнсцэнiроўкi беларускiх народных традыцый i побыту. У гэтых iнсцэнiроўках – i песнi, i танцы, i народны гумар, i элементы тэатра. 22 красавіка 2009 года фальклорна-этнаграфічнаму ансамблю «Неруш» за творчыя дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокае выканальніцкае майстэрства і актыўную канцэртную дзейнасць прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
У 2011г.у свой 30-гадовы юбiлей “Неруш” падрыхтаваў чарговы фальклорны мюзiкл «Вяселле ў Стараселлi» на тэму вясковага жыцця 70-ых гадоў мінулага стагоддзя , якая мела вялiкi станоўчы водгук у спецыялiстаў па фальклоры i ў прэсе. Таксама да юбiлея была выдадзена i прэзентавана кнiга «Пра песню народную, Неруш i Валянцiну».
У капілцы ансамбля чатыры дыскі, у якія ўвайшлі лепшыя беларускія народныя песні, танцы і інструментальная музыка. Першы дыск быў запісаны і растыражыраваны ў Нарвегіі ў 1996 годзе. “Неруш” быў першым з беларускіх фальклорных калектываў і нават эстрадных выканаўцаў, які выпусціў свой першы кампакт-дыск! Зараз гэтыя дыскі перавыдаюцца новымі тыражамі, бо карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў слухачоў.
Найбольш значныя падзеі за апошнія 5 гадоў:
2009 — тэлевізійны праэкт АНТ «Новые голоса Беларуси».
2010 — адкрыццё Мінск-Арэны.
2010 — Рэспубіканскі конкурс маладых талентаў «Зорка ўзыйшла над Беларуссю» ( удзельніца ансамбля «Неруш» Дар’я Федарэнка атрымала дыплом ІІІ ступені).
2010 — «Неруш» прымаў удзел у ІІІ Міжнародным студэнцкім фестывалі фальклору Ніш 2010 - Сербія.
2010 — адкрыццё пасля рэстаўрацыі Мірскага замка.
Фольк-медыя гурт «Неруш» прымае ўдзел у тэлевізійных праэктах «Эстрадны кактэйль» (2011), «Звёздный ринг» (2011), «Вечары ў Мірскім замку», «Я пою».
2011 — прэзентацыя кампакт-дыску «Развесёлый вечерок» (фірма «Ноев ковчег»).
2011 — святочны канцэрт ў Слаўгарадзе, прысвечаны 875-годззю горада, у рамках абласнога свята «Народная прыпеўка».
2012 — майстар-клас ансамбля «Неруш» па рабоце з фальклорным калектывам у Магілёўскім цэнтры мастацкай творчасці.
2012 — удзел у свяце, прысвечанаму 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы (Вязынка).
07 студзеня 2013 года ў Раство Хрыстова ўдзельніцы ансамбля «Неруш» на тэлеканале БТ у прамым эфіры перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!» пакалядавалі і павіншавалі ўсіх праваслаўных са святам.
2009 - ансамбль «Неруш» прыняў удзел у традыцыйных павятова-гмiнных Дажынках у Мазавецкiм ваяводстве Польшчы.
У сакавіку 2013 года фольк-медыя гурт «Неруш» прымаў удзел у XX фестывалі беларускай песні 2013 ў Польшчы. Артысты выступалі ў гала-канцэрце на сцэне новага опернага тэатра Беластока.
У жніўні 2013 года «Неруш» запрасілі на фестываль «Прымацкая бяседа» у Міхалова да «Прымакоў» (Польшча).
У верасні «Неруш» зноў едзе ў Польшчу і выступае ў Бельск-Падляску і Семятычах у рамках фэста «Беларуская песня — 2013».
Вясною 2013 года сярод мужской групы ансамбля «Неруш» быў створаны новы праэкт, які атрымаў назву фольк-бэнд «Неруш». Хоць калектыў яшчэ зусім юны, але ўжо выступаў у значных мерапрыемствах нашай краіны:
26 чэрвеня — Рэспубліканскі выпускны баль,
09 лістапада — адкрыццё лядовага палаца Чыжоўка-Арэна,
27 лістапада — тэлепраэкт на СТВ «На том же месте в тот же час»,
17 снежня — у Палацы Рэспублікі выступіў з песняй «Кума» (сл.народныя, муз. А.Молчана), якая ўвайшла ў «Залатую калекцыю беларускай эстрады» і інш.
21 сакавіка 2014 года у фольк-медыя гурта «Неруш» адбыліся здымкі ў тэлеперадачы на БТ- 3 «Наперад у мінулае».
02.05.2014 - "НЕРУШ" выступіў на Арэне-Simens у горадзе Вільнюс (Літва) у вялікім святочным канцэрце "У Самовара", прызначанаму Міжнароднаму дню Сям'і, Кахання і Вернасці.
У маі 2014 года калектыў актыўна прымаў удзел у канцэртах, прызначаных святу Перамогі і Чэмпіянату Свету па хакеі-2014.
19.06.2014 - благачынная акцыя "Рэспубліканскі бал для ветэранаў Вялікай Айчынная вайны".
22.06.2014 - "Неруш" выступіў у закрыцці VIII Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва "БЕРАГІНЯ", які праходзіць у г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці на Рудабельшчыне.
15.07.2014 - фольк-бэнд "НЕРУШ" у канцэрце "Шансон-ТВ" выступіў на "Міжнародным фестывалі мастацтв Славянскі базар" у Віцебску.
10.08.2014 - удзел у Міжнародным фестывалі гістарычнай рэканструкцыі і славянскай культуры "Гнёздово - 2014" у г. Смаленск (Расійская Федэрацыя).
08.08.2014 - фольк-медыя гурт "НЕРУШ" высупіў на 70-гадовым юбілеі МАЗа.
Напачатку верасня 2014 года фольк-бэнд "Неруш" выпусціў дыск "ЗАЛАТЫ", у які ўвайшлі і беларускія народныя і аўтарскія песні, і папулярныя песні ХХ стагоддзя ў стылі рэтра.
06 - 16.09.2014 - Міжнародны фальклорны фестываль - Кіпр (г.Ларнака).

Музычны кіраўнік — РЭУТ Іосіф Іванавіч
Балетмайстар — КАСЦЯНЕВІЧ Марат Васільевіч
Хормайстар — АРУЦЮНЯН Алена Мікалаеўна
Мастацкі кіраўнік — Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, ГЛАДКАЯ Валянціна Фёдараўна.