Узорны фальклорны гурт «Купалачка»
Дзмітраўскі філіял дзяржаўный установы адукацыі “Дзмітраўская школа мастацтваў г. Клічава”
Узорны фальклорны гурт «Купалачка» створаны ў 1996 годзе і зараз дзейнічае у філіяле дзяржаўнай установы адукацыі
“Дзіцячая школа мастацтваў г. Клічава”.
Назва адлюстроўвае асноўны накірунак дзейнасці калектыву – аўтэнтычны фальклор. Матэрыял, над якім працуе калектыў, блізкі па зместу, па духу. Гэта спадчына, перададзеная маці, бабулямі і прабабулямі. Невычэрпнай крыніцай яго развіцця з’яўляецца народная песня. У склад гурта ўваходзяць навучэнцы аддзялення народнай творчасці, інструментальнага і мастацка-эстэтычнага класу.
Нязменны кіраўнік гурта Наталля Васільеўна Коктыш, выкладчык народнай творчасці. Наталля Васільеўна Коктыш – адна з тых, хто падтрымлівае і зберагае традыцыйную народную творчасць, дае ёй другое жыццё у творчасці фальклорнага гурта “Купалачка”.
“Купалачка” прымае актыўны ўдзел у абласных, рэгіянальных, міжнародных конкурсах, фестывалях, мерапрыемствах.
У 2010 годдзе удзельнікі фальклорнага гурта разам з кіраўніком адрадзілі дзіцячы калядны абрад “Куры”, у якім паказана як калядавалі і праводзілі святы дзеці ад 6 да 13 год.
У студзені 2012 года гэты абрад быў зняты абласной студыяй тэлебачання “Магілеў 1”, а у 2013 годдзе абрад атрымаў статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Беларусі.
У 2011 годзе ўзорны фальклорны гурт «Купалачка» прыняў удзел у тэлепраекце “Terra Historicа”: “Піліпаўскія вячоркі” - аповяд пра тое, як жанчыны праводзілі зімовыя вечары.
Фальклорны гурт ужо трэцці раз - з 2010 года- прымае удзел у фестывалі фальклорнага мастацтва “Берагіня”, і майстэрства выступленняў удзельнікаў гурта расце ад года да года. У 2014 годдзе “Купалачка” заняла III месца сярод фальклорных гуртоў Рэспублікі Беларусь.
Сваёй творчасцю фальклорны гурт “Купалачка” сцвярджае, што пакуль у сэрцах людзей жыве гарачая любоў да роднай мовы, традыцый і культуры беларускага народа – яго спадчына неўміруча.

Творчая характарыстыка
Коктыш Наталлі Васільеўны 1974 года нараджэння кіраўніка ўзорнага фальклорнага гурта “Купалачка”, выкладчыка Дзмітраўскага філіяла дзяржаўнай установы адукацыі “Дзмітраўская школа мастацтваў г. Клічава”
Адной з фундаментальных задач беларускай культуры з’яўляецца фарміраванне грамадскай думкі у напрамку усведамлення значнасці традыцыйнай мастацкай культуры, нацыянальнага менталітэту як асновы развіцця прафесійнай культуры.
Наталля Васільеўна Коктыш – адна з тых, хто падтрымлівае і зберагае гісторыка-культурныя каштоўнасці, і займаецца больш паглыбленым вывучэннем рэгіянальных і лакальных традыцый беларускай народнай мастацкай культуры. Яна займаецца сборам матэрыялаў на тэрыторыі свайго рэгіёна: тыпаў жылля, асаблівасцей абрадаў, мовы, фальклору. Вось ужо 17 год яна працуе нязменным кіраўніком узорнага дзіцячага фальклорнага гурта “Купалачка”. Гэты калектыў ведаюць не толькі ў раёне, але і за яго межамі.
Творчая дзейнасць Наталлі Васільеўны накіравана на развіццё беларускай нацыянальнай культуры, беражнае захаванне яе рэгіянальных асаблівасцей. Наталля Васільеўна не аднойчы прызнавалася лепшай у сваёй сферы дзейнасці.