Зварот да Адміністрацыі Прэзідэнта
Ад імя ўдзельнікаў Міжнароднага Турне, якое мае адбыцца па запрашэнні і пры падтрымцы амерыканскай грамадскасці і IFAU на заходнім беразе ЗША, у лістападзе-снежні 2014 г. просім Вас аказаць інфармацыйную і матэрыяльную падтрымку калектывам, якія прымалі ўдзел у Рэспубліканскіх фестывалях фальклорнага мастацтва «Берагіня», для іх справаздачы ў Міжнародным Аглядзе “Музы Апалона”.
Просім разгледзець магчымасць удзелу афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь і спонсараў фальклорных калектываў у месячніку беларускай культуры ў ЗША, шматлікіх прэзентацый беларускага традыцыйнага мастацтва і культуры, фотасесіях, адкрыцці беларускай сядзібы ў Лас Анджэлес, а таксама стварэння турыстычнага маста для падзейнага турызму паміж двума краінамі.
Турнэ пераводзіцца, з мэтай падтрымкі беларускай народнай творчасці; далучэння беларусаў замежжа да самабытнай беларускай культуры і яе папулярызацыі на міжнародным узроўні; выкарыстання фальклорнай спадчыны беларусаў для развіцця міжнародных грамадскіх зносін; арганічнага ўлівання Рэспублікі Беларусь у міжнародны фестывальны рух; павышэння прэстыжу і стварэння станоўчага іміджу нашай краіны ў далёкім замежжы.
Удзельнікамі Турне з'яўляюцца Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі аддзелаў ідэалогіі, культуры, па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама і Кастрычніцкага райвыканкама, Беларускі Фонд Культуры, шматлікія грамадскія дзеячы Беларусі, якія на працягу амаль 20-ці гадоў прымалі актыўны ўдзел у стварэнні фестывальнага руху ў Рудабельскай Рэспубліцы, а таксама каля 75 самабытных фальклорных і народных калектываў, якія неаднаразова прымалі ўдзел у культурным жыцці краіны і за яе межамі.
На працягу аднаго месяца ўдзельнікі калектываў, якія запрошаны ад імя не дзяржаўнай, не палітычнай, грамадскай арганізацыі ЗША, упершыню, маюць гонар прадстаўляць усе вобласці Беларусі, каб усебакова адлюстраваць музейнае мастацтва, тэлевізійныя фільмы і
праграмы аб фальклорнаму майстэрстве і ў жывым выкананні прадэманстраваць аўтэнтычную культуру, і народныя традыцыі для знаёмства амерыканскіх гледачоў,якое адбудзецца на розных пляцоўках Заходняга ўзбярэжжа і хатніх канцэртах.
Удзельнікамі гуртоў у гэтым Турнэ, з'яўляюцца людзі сталага ўзросту, дзіцячыя імаладзёжная калектывы, якія прадстаўляюць самабытную беларускую культуру і мастацтва ў традыцыйным выглядзе, пачынаючы ад стана адзення, танцаў, музыкі,
спеваў да гатункаў беларускай нацыянальнай ежы.
ПРАБЛЕМА

Адзіным недахопам гэтай разнастайнай і шматбаковай Праграмы культурнага і аздараўленчага Турнэ з'яўляецца нізкая зацікаўленасць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, ад рашэнняў якіх залежыць стан развіцця і падтрымкі нацыянальнага асяроддзя беларускамоўнага грамадства. Нізкае састаўленне чыноўнікаў да гэтай гістарычнай падзеі адлюстроўвае іх адносіны да захавання і развіцця беларускай традыцыйнай культуры, папулярызацыі народнай творчасці сярод моладзі і падлеткаў, шанавання носьбітаў і стваральнікаў фальклорнага мастацтва з боку дзяржаўных устаноў, якія аказваюць уплыў на шырокае выхаванне беларускага грамадства.
Яскравым прыкладам гэтых адносін да беларускай традыцыйнай культуры з'яўляецца праца Міністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якое на працягу чатырох дзён з 19 па 23 жніўня сведчыла перад удзельнікамі 8 Рэспубліканскага Фестывалю фальклорнага мастацтва Берагіня аб тым, што ўсе галоўныя дзяржаўныя газеты і часопісы з'яўляюцца інфармацыйнымі спонсарамі гэтай падзеі і
ні дала ніводнага водгуку аб гэтых мерапрыемствах сваім чытачам. На працягу чатырох дзён спаборніцтва дзіцячых калектываў сярод БелТэлерадые кампаніі не знайшлося ніводнага аператара, які б зрабіў рэпартаж аб гэтым Сваце фальклорнага мастацтва для беларускага тэлебачання. Між тым, больш за 500 прадстаўнікоў дзіцячага фальклору з розных куточкаў Беларусі трымалі ў захапленні Рудабельскую Рэспубліку сваім мастацтвам спеваў, танчылі, вадзілі карагоды, жартавалі, дэманстравалі беларускі строй адзення, зробленага рукамі майстроў з іх вёсачак, жыццё жыхароў якіх ужо канула ў лета і разам з сядзібамі назаўсёды знікае з карты Беларусі.
Праз гэты, нажаль не адзіны, прыклад выяўляецца зацікаўленасць нядаўна абранай на пасаду Міністра Інфармацыі спадарыні Л.С.
Ананіч, у паводзінах якой здзіўляе ня толькі само стаўленне кіраўніка адной з галоўных ідэалагічных устаноў краіны ў дачыненні да народнага мастацтва, але і нізкі прафесійны ўзровень кіруючай асобы, якая ганьбіць у сваёй рэзалюцыі прапанову Міжнароднай арганізацыі і запрашэнне да ўдзелу ў гэтых падзеях кіруючых асоб Рэспублікі Беларусь.
Складаецца ўражанне, што падтрымка ўдзельнікаў фестываляў Берагіня, дзеля якія звярнуліся ў Міністэрства Інфармацыі, больш турбуе амерыканскі бок, чым беларускія ўстановы. Па сутнасці, сваімі паводзінамі і ўчынкам, згодна рэзалюцыі ад 10/07/2014 N:1751
Міністр Інфармацыі выкінула ў папяровую карзіну не толькі матэрыяльную спадчыну Беларусі, якая захоўваецца па лініі ЮНЭСКА, але і абразіла ўсіх удзельнікаў гэтага Турнэ, на інфармацыйную падтрымку і краўдфандынгавы збор сродкаў для якіх, не знайшлося месца на старонках газет і часопісаў Беларусі.
З'яўляючыся сведкам такіх адносін да нацыянальнай самабытнасці з боку дзяржаўных асоб і станоўчай справы шматлікіх людзей, бяссрэбранікаў нашага часу, якія ўкладаюць сваю плённую працу і душу ў справах захавання залатога Фонд беларускай нацыі, якія шануюць сваю традыцыйную культуру, якія маюць гонар і годнасць, каб быць на чале самабытных калектываў фальклорнага мастацтва, каб затым сутыкнуцца з такімі не зацікаўленымі адносінамі да сябе і сваёй справы з боку дзяржавы, якая павінна клапаціцца аб гэтым у першую чаргу і, на дзяржаўным узроўні, дапамагаць гэтым самаадданым людзям... Прабачце, але нічога, акрамя абурэння, казаць далей не магчыма.
Горш за ўсе што, гледзячы на адносіны да беларускай спадчыны і зняважаны прыклад кіраўніцтва краіны, людзі ў Беларусі таксама развучваюцца шанаваць і паважаць ня толькі свае традыцыі і культуру, але і губляюць сваю нацыянальную адметнасць у свеце, а без гэтай адметнасці ніякія эканамічныя, спартыўныя і палітычныя ўкладанні ў развіццё дзяржавы не маюць сэнсу, бо калі няма самабытнай, культурнай беларускай нацыі, то няма і аблічча беларускай краіны ў сусвеце другіх краін.
Безумоўна, патрэбна будаваць стадыёны і палацы, рабіць пампезныя мерапрыемствы, але калі будзе толькі галаслоўная падтрымка для людзей, якія ўвасабляюць нацыянальныя інтарэсы, якія прадстаўляюць традыцыі і культуру беларускага народу, то ўсе іншыя здабыткі і матэрыяльныя каштоўнасці будуць марнымі, бо рана ці позна наступіць такі час, калі ў Беларусі не застанецца ніводнага беларуса, які валодае сваёй роднай мовай, які дэманструе свой нацыянальны патрыятызм, які ўвасабляе свае адметныя рысы беларускага жыцця.

ПРАПАНОВА
Мы лічым, што гэты стан адносін да традыцыйнай і самабытнай беларускай культуры і мастацтва павінен быць выпраўлены як мага
хутчэй з тым, каб Беларусь магла ганарыцца сваім культурным асяроддзем на ўсіх узроўнях міжнароднага жыцца і спрыяла ўмовам для прапаганды і развіцця беларускай нацыянальнай спадчыны. Таму тэрмінова неабходна падымаць прэстыж карыстання не толькі беларускімі рэчамі, якія можна набываць у шматлікіх крамах, ці вырабляць на мадэрнізаваных прадпрыемствах, але і ўсебакова падымаць зацікаўленасць насельніцтва да захавання ўсяго культурнага, гістарычнага, старажытнага, старадаўняга, адвечнага, доўгатэрміновага скарбу беларускай зямлі.
Менавіта ў гэтым сэнсе, каб узрушыць свядомасць суайчыннікаў, у міжнародную калыску забавы накіроўваецца фальклорны дэсант народных майстроў і выканаўцаў з беларускай правінцыі.
У сувязі з гэтым, мы адзначаем неабходнасць асабістай увагі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі да гэтай падзеі ў культурным і міжнародным жыцці і прапануем стварэнне спецыяльнай камісіі, на чале з Беларускім Фондам Культуры, з удзелам Саюза прадпрымальнікаў, з удзелам кіруючых асоб, з прадстаўнікамі грамадскасці, якія будуць аказваць усебаковую падтрымку ўдзельнікам Міжнароднага Турнэ, дзеля матэрыяльнай падтрымкі гэтай падзеі з жыцця беларускага і замежнага грамадства.
Мы лічым, што ўлады Беларусі павінны скарыстаць гэтую магчымасць для ўдзелу ў запрашэнні амерыканскага боку, каб праз шматлікіх удзельнікаў Турнэ з гонарам прадставіць нашу краіну ў адной з вядучых дзяржаў свету, якая гасцінна расчыняе дзверы перад запрошанымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў фальклорнага мастацтва.
Калі ў Вас есць пытанні, неабходнасць у дадатковай інфармацыі, альбо жаданне дапамагчы, ці адклікнуцца на гэтую міжнародную ініцыятыву, калі ласка, зрабіце гэта як мага хутчэй, скарыстаўшыся кантактным нумарам, ці электроннай поштай: [email protected]
Шчырае дзякуй
Ад імя ўдзельнікаў Турнэ пісьмо падрыхтавана Тамарай Кавальчук.
Спіс удзельнікаў знаходзіцца на сайце http://beraginya.weebly.com/