Рудабельскія зорачкі
|
Узорны фальклорны ансамбль “Рудабельскія зорачкі” ДУК “Акцябрскі цэнтр вольнага часу”.
|
Ансамбль “Рудабельскія зорачкі” – удзельнік рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, міжнародных фальклорных конкурсаў, канцэртаў, фэстываляў, якія праходзілі ў Беларусі, Украіне, Расіі, Германіі.
“Рудабельскія зорачкі” – лаўрэат IV Рэспубліканскага фестывалю “Беларуская полька” (Чачэрск, 2000), Дыпламант
Міжнароднага фэстывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (Гомель, 1999), Дыпламант занальнага агляду-фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” (1997), гран-пры фестываля “Берагіня-2001” (турнір танцавальных фольк-груп), гран-пры фестываля “Берагіня -2004” (I рэспубліканскі турнір дзіцячых фальклорных калектываў), гран-пры фестываля “Берагіня – 2006” (І рэспубліканскі турнір салістаў); удзельнік адборачнага тура тэлефестывалю “Усе мы - родам з дзяцінства”(2002), удзельнік І Міжнароднага фальклорнага фестываля “Світовід”(Переяслаў-Хмельніцкі, Украіна), адзначаны Дыпломам камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА (2008), удзельнік Расійскага фестываля дзіцячых фальклорных калектываў “Дёжкин Карагод” ( Курск, 2010),
лаўрэат VII і VIII Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (Акцябрскі, 2012, 2014).

У склад ансамбля ўваходзіць інструментальная группа “Брачынскія музыкі” (Брачын – адзін з гістарычных раёнаў Акцябрскага). Носьбіты гэтага калектыву – гарманісты Куляй Аляксей Фёдаравіч, Селіванаў Сямен Данілавіч, Галайдзенка Віктар Уладзіміравіч. Удзельнікі гэтага ансамбля ўваходзяць у склад “Рудабельскіх зорачак” і з’яўляюцца акампаніруючай групай, выступаюць сольна.
У аснове дзейнасці ансамбля “Рудабельскія зорачкі” – краязнаўчая работа, сустрэчы з носьбітамі ў час вандровак, падчас якіх гурткоўцы пераймаюць рэгіянальныя, аўтэнтычныя песні “з голасу”, танцы – “з нагі”, музыку – “па слыху”. У фальклорных экспедыцыях удзельнікі ансамбля вывучаюць абрады, танцавальны этыкет, навучаюцца саломапляценню, ткацтву, вышыўцы, вырабу выцінанак і нацыянальнага касцюма.
У рэпертуары ансамбля абрадавыя і пазаабрадавыя песні, гульні, найгрышы, паданні, узоры народнай харэаграфіі.

Вольга Гаўрылаўна Дульская дала пуцёўку ў жыццё многім удзельнікам калектыва. Яны і зараз працягваюць справу свайго настаўніка і
звязалі сваё жыццё з мастацкай творчасцю: Нікалаенка Яніна - выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Красоўская
Святлана і Любанец Юлія – студэнткі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Выхаванцы В.Г. Дульскай працуюць ва ўстановах культуры Акцябрскага раёна.
Аб значэнні вывучэння традыцыйнай культуры прыгадваюцца радкі з сачыння-водгуку ўдзельніцы гуртка : “Я ведаю, што я раблю. Я пераймаю свае родныя танцы, песні і прыказкі, я панясу іх далей, да сваіх дзяцей, унукаў. А хто ведае, можа я стану носьбітам якога-небудзь аўтэнтычнага гурта, які будзе таксама паспяхова браць вярхі, як і нашы “Зорачкі”, і панясе традыцыі пакаленняў
далей у жыццё”

Дзеці пранікаюцца каранямі традыцыйнай культуры, а яна ў сваю чаргу, сапраўды, робіць з іх знешне і ўнутрана прыгожых людзей.
У 2009 годзе ўзорны ансамбль быў запрошаны губернатарам Гомельскай вобласці на адкрыцце свята горада Гомеля, як непаўторны і каларытны народны калектыў, стыпендыат прэміі Прэзідента, лаўрэат шматлікіх конкурсаў.