Ансамбль беларускай музыкі «Талака»
«ТАЛАКА» – форма арганізацыі супольнай працы ва
ўсходнееўрапейскім рэгіёне з неалітычных часоў. Talkunna (у фінаў), Talka (у латышоў і летувісаў), Талака – як слова і як звычай
характэрна і для фіна-уграў, і для балтаў, і для беларусаў. У калектыве з такой
назвай ад чатырох да аднаго года разам займаюцца фальклорам студэнты розных
курсаў і выпускнікі спецыялізацыі «Этнафоназнаўства» Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
«Толькі беларуская дуда…
толькі віртуозная традыцыйная скрыпка… толькі арыентаваны на аўтэнтычны
фальклор харавы спеў… толькі каранёвы гуртавы побытавы танец і этнаграфічная
абраднасць! І… – ніякай фальклорнай “папсы”…», – такі падыход дазваляе
калектыву ўжо дзесяцігоддзе мець 100-%–на эксклюзіўны яркі і запамінальны творчы
вобраз на фальклорнай сцэне Беларусі і замежжа.
«Талака» – дыпламант і
лаўрэят фестываляў студэнцкай музыкі Belfort-2003 і 2007 (Францыя), «Покровские колокола-2006»
(Вільня), «Slaavi valgis-2013» (Эстонія), «Как на речке было на
Фонтанке-2013» (Санкт-Пецярбург), «Rudeninės-2014»
(Літва); ансамбль шматразова адзначаны дыпломамі лідэра этнакультурнага
выхавання краіны – фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».
Кіраўнік – Вячаслаў Калацэй, хармайстры – Эвеліна Шчадрына і Таццяна Пладунова; харэограф-кансультант – Мікола Козенка; канцартмайстры: дудар – Вячаслаў Красулін, скрыпак – Алесь Масібут і бубніста – Паўлюк Ляшок.
Кіраўнік – Вячаслаў Калацэй, хармайстры – Эвеліна Шчадрына і Таццяна Пладунова; харэограф-кансультант – Мікола Козенка; канцартмайстры: дудар – Вячаслаў Красулін, скрыпак – Алесь Масібут і бубніста – Паўлюк Ляшок.